< <

 

РусскийБеларускi

Министерство образования
отдел по образованию, спорту и туризму
Бобруйского райисполкома

Об отделе | Обращение граждан | Электронное обращение граждан | Образование | Шестой школьный день | Охрана детства | Информация | Мероприятия | Профсоюз | Попечительский совет

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 

 


УРОК МАТЭМАТЫКІ ЯК СРОДАК ФАРМІРАВАННЯ

ПРАДМЕТНЫХ І КЛЮЧАВЫХ КАМПЕТЭНЦЫЙ НАВУЧЭНЦАЎ

Маліноўская Ганна Іванаўна,

Ленінскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Бабруйскага раёна

 

Не думкам трэба вучыць, а думаць
Кант

У кнізе аб асновах тэорыі пазнання ёсць анекдот: прыходзіць чалавек у рэстаран, заказвае суп. Атрымаўшы заказ, кліент клічаафіцыянта і просіць таго паспрабаваць пададзеную страву. Афіцыянт пытае: «Што, халодны?» Кліент кажа: «А вы паспрабуйце!» Афіцыянт: «Можа быць, недасолены?» Кліент: «А вы паспрабуйце!» Нарэшце афіцыянт згаджаецца: «Ну, добра! Дзе лыжка?» Кліент: «Вось менавіта!».Так і мы, педагогі, прапануем навучэнцам велізарны выбар прадметаў, але рэдка забяспечваем іх тымі спосабамі засваення ведаў і сродкамі вучэбнай дзейнасці, пры дапамозе якіх можна ўсё гэта спажыць. Больш таго, цяжка адмаўляць, што сучасныя школьнікі адкрыта кажуць аб тым, што тыя веды і ўменні, якія яны набываюць на ўроках матэматыкі, наўрад ці спатрэбяцца ў іх будучай жыццядзейнасці.Сапраўды, як можна пераканаць вучня, напрыклад, у неабходнасці ўмення рашаць трыганаметрычныя ўраўненні? Навошта, для чаго яму гэта трэба, ці спатрэбіцца дадзенае ўменне ў пасляшкольным жыцці? Пры адсутнасці ўстойлівай матывацыі вывучэння школьных дысцыплін губляецца інтарэс да вучобы ў цэлым. Навучэнцы становяцца пасіўнымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу, здымаючы з сябе адказнасць за сваю будучыню.

Існуе такі тэзіс: жыццё на ўроку павінна стаць сапраўдным. Зрабіць урок такім – прафесійны абавязак сучаснага настаўніка. Адным з прапанаваных шляхоў вырашэння дадзенай праблемы з’яўляецца кампетэнтнасны падыход. Задача кожнага настаўніка сёння-будаваць выкладанне свайго прадмета на аснове ключавых (вучэбна-пазнавальнай, камунікатыўнай, інфармацыйнай, асобаснага самаўдасканалення, сацыяльна.– працоўнай, каштоўнасна-сэнсавай) і прадметных кампетэнцый (здольнасць структураваць дадзеныя, вылучаць матэматычныя адносіны, ствараць матэматычную мадэль рэальнай сітуацыі, інтэрпрэтаваць атрыманыя  вынікі, здабываць і інтэрпрэтаваць інфармацыю, прадстаўленую табліцамі, графікамі, дыяграмамі, схемамі). Любы выпускнік школы павінен набыць такія кампетэнтнасныя навыкі, якія дапамогуць яму паспяхова сацыялізавацца ў грамадстве.

На мой погляд, усе ключавыя кампетэнцыі ўзаемазвязаны, а на ўроках, часцей за ўсё, ствараюцца сітуацыі, якія спрыяюць іх фарміраванню ў комплексе рознымі формамі, прыёмамі і метадамі. На ўроках я спрабую гэта зрабіць з дапамогай заданняў, непасрэдна звязаных з жыццём. Прывяду прыклад ўрока па тэме «Рацыянальныя лікі» ў 6 класе, усе этапы якога, як мне здаецца, спрыялі фарміраванню ключавых і матэматычных кампетэнцый. Гэта першы ўрок  па тэме “Рацыянальныя лікі”, таму паўтарэнне і абагульненне пройдзенага матэрыялу, фарміраванне вылічальнай культуры навучэнцаў з’ўляецца яго мэтай.

І этап. На арганізацыйным этапе звяртаю ўвагу вучняў на эпіграф да ўрока: “Заўсёды будзем памятаць”, які прыводжу не толькі для стварэння эмацыянальна-пазітыўнага настрою , зацікаўленасці і атмасферы супрацоўніцтва, але і рыхтую "глебу" для фарміравання ключавых кампетэнцый.

ІІ этап. На этапе актывізацыі мыслення і апорных ведаў ствараюцца умовы, неабходныя для мэтапалагання і далейшай пазнаваўчай дзейнасці навучэнцаў. Вучні аб'ядноўваюцца ў дзве групы. Кожная група атрымілвае па 12 пранумараваных картак з рознымі рацыянальнымі лікамі (адны з чорнымі , а другія з чырвонымі –пачатак і канец вайны). Сярод 12 лікаў вучні шукаюць па чатыры пары роўных, прымяняючы розныя правілы параўнання рацыянальных лікаў.

Заданне першай групе:

№ 1

№ 2

№ 3

№ 4

№ 5

№6

№7

№8

№9

№ 10

№11

№12

 

1/8

 

-0,28

 

3/4

 

- 6/7

 

0,125

 

-7/25

 

75%

 

-18/21

 

50%

 

12,5

 

-6,7

 

7,5

2

0

1

4

2

6

9

1

 

 

 

 

Вынік работы першай групы:  1/8 = 0,125 (№1=№5 ); -0,28 = - 7/25 (№2=№6); 3/4=75% (№3=№7); - 6/7= -18/21(№4=№8), астатнія лікі лішнія

На зваротным баку картак з гэтымі лікамі запісаны лічбы: 22;06;19;41

Заданне другой групе:

№ 1

№ 2

№ 3

№ 4

№ 5

№6

№7

№8

№9

№ 10

№11

№12

7/9

-25/4

125

60/15

21/27

-6,25

1,25%

4

2,54

12,5%

-6/25

 

7,9

 

0

0

1

4

9

5

9

5

 

 

 

 

Вынік работы другой групы: 7/9 = 21/27 (№1=№5); -25/4= -6,25(№2= №6);  125 = 1,25% (№3=№7); 60/15= 4(№4=№8), астатнія лікі лішнія.

На зваротным баку картак з гэтымі лікамі запісаны лічбы: 09;05;19;45.

Абедзве групы размяшчаюць карткі парамі па парадку ў адзін радок, перагортваюць іх зваротным бокам, выконваюць самакантроль(на адваротным баку дошкі напісаны роўныя пары лікаў).Звяртаецца ўвага на атрыманыя запісы і вядзецца гутарка аб магчымасці напісання гэтымі лікамі якіх-небудзь дат (пачатак і канец ВАВ).

Вынік этапу: паўтарэнне матэрыялу, неабходнага для выканання заданняў, уключэнне вучняў ў  актыўную пазнавальную дзейнасць, падрыхтоўка для мэтапалагання . Акрамя таго, былі створаны ўмовы для фарміравання вучэбна-пазнавальнай кампетэнцыі і кампетэнцыі асобаснага самаўдасканалення (развіццё ўменняў аналізу, сінтэзу, параўнання , выкарыстанне ў заданнях "лішніх” дадзеных), развіцця камунікатыўнай кампетэнцыі (распрацоўваць і выконваць узятыя  на сябе абавязкі; прымацца за справу: ўключацца ў працу; несці адказнасць за прынятыя рашэнні).

ІІІ этап Мэтапалаганне. Вызначэнне тэмы і мэты ўрока. Пастаноўка задач вучэбнай дзейнасці. Праводзіцца калектыўная размова аб атрыманых датах, эпіграфе  да ўрока (напамінанне аб ВАВ), асабліва звяртаецца ўвага на лікі, з якімі вучні працавалі. Пад кіраўніцтвам настаўніка вучні вызначаюць тэму, мэту і задачы ўрока.

Вынік этапу:сфармуляваныя тэма, мэта і задачы ўрока (ўменні вучняў).

Фармаваліся вучэбна-пазнавальная кампетэнтнасць - гатоўнасць навучэнцаў да планавання пазнавальнай дзейнасці; каштоўнасна-сэнсавая
- асэнсаванне арганізацыі ўласнай дзейнасці

 ІV этап. Асноўная частка. Арганізуецца франтальная, калектыўная, індывідуальная дзейнасць навучэнцаў па паўтарэнню правіл дзеянняў над рацыянальнымі лікамі і выкарыстанню іх уласцівасцяў . Чатыры вучні (з лепшай паспяховасцю) выконваюць на дошцы рознаўзроўневыя заданні на картках у выглядзе флага. Выканаўшы заданне, яны выконваюць самаправерку, знаходзячы адказы на зорачках, прымацаваных на дошцы.

Заданні № 1:

1) Вылічыць -3 7,8+6,2. (-3)

2) Рашыць ураўненне (х-8)  .0,4= 4,2  (-10/21)

Калі зорачкі будуць перавернутыя, то, з літар, напісаных на іх адваротным баку, вучні змогуць прачытаць слова “Перамога”.

Для астатніх, больш слабейшых навучэнцаў, тым часам, прапаную загадку: “У полі бязмежным сястрычкі стаяць, жоўтыя вочкі на сонца глядзяць. У кожнай сястрычкі - белыя вейчыкі. Што гэта за расліна?” Зразумела, што вучні адгадаюць, што гэта рамонак. Кветка выразана з паперы, яе пялёсткі добра адрываюцца. Вучні, адрываючы, прагаворваюць правілы дзеянняў над рацыянальнымі лікамі, іх уласцівасці, прыводзяць свае прыклады.

Вынікам гэтага этапу ўрока з'яўляецца не толькі абагульненне асноўных ведаў і ўменяў навучэнцаў па тэме, але і фарміраванне як прадме тных (аналізаваць атрыманую інфармацыю, крытычна да яе ставіцца, выкладаць свае думкі ў вуснай форме, адказваць на пытанні, разважаць), так і навучальна - пазнавальнай, камунікатыўнай кампетэнцый (гатоўнасць да самастойнай дзейнасці, ўзаемнае ўспрыманне, узаемаразуменне навучэнцаў, абмеркаванне адказаў, развіццё навыкаў самакантролю). Самаправерка заданняў патрабуе настойлівасці і пэўных валявых намаганняў. У выніку ў навучэнцаў выхоўваюцца найкаштоўнейшыя якасці: самастойнасць і рашучасць у дзеяннях, пачуццё адказнасці за іх. Самастойнае выкананне заданняў спрыяе развіццю кампетэнцыі асобаснага самаўдасканалення, бо навучэнцы авалодваюць тымі спосабамі дзейнасці, якія спатрэбяцца ім у пэўнай жыццёвай сітуацыі.

V этап. Педагагічная пауза. Даецца магчымасць вучням адпачыць, змяніўшы від дзейнасці. Праводзячы агляд і праверку выкананых на дошцы заданняў на папярэднім этапе, настаўнік зноў звяртае ўвагу на атрыманае слова і эпіграф да ўрока. Адзначаецца не толькі неабходнасць ведаў і ўменняў па тэме, але і важнасць захавання памяці аб мінулым свайго народа. Прапануецца даведацца, колькі дзён працягвалася ВАВ з дапамогай дзіўнага прамавугольніка (запісаны на дошцы). Рашэнне атрымаецца ў выніку гульні - эстафеты “Хто хутчэй!” Вучні (дзве групы) па чарзе выбягаюць да дошкі , выбіраюць з кожнага радка і кожнага слупка па адным ліку, знаходзяць суму выбраных чатырох лікаў.

Напрыклад: 218+569+349+282=1418; 474+569+349+26 =1418

413   218   474   567

569   374   630   979

195   0       256    349

221   26     282   375

Вынік этапу: змена дзейнасці навучэнцаў, фарміраванне пазнавальнай і камунікатыўнай кампетэнцый. Выклік жадання працаваць далей з новым настроем.

VІ этап. Замацаванне ведаў. Стварэнне ўмоў паспяховага выканання тэставага задання, арганізацыя узаеманавучання. Навучэнцы выконваюць у групах тэставае заданне, дапамагаюць адзін аднаму, ажыццяўляюць сама- і ўзаемакантроль. Калі заданне будзе выканана, то атрымаецца сказ “Будзем заўсёды памятаць”.

Тэставыя заданні:

№1

№2

№3

№4

№5

№6

18 - 32 + 22 =

0,5 . 3,4 . (-2) =

-7,8 + х =3,2

- 4,5– х = 2,5

х + 7,3 = - 10

(-0,3) х = 9

а)    18

а)   - 34

г)    -4,6

з)    -7

е)   -17,3

к)   -2,7

б)     8

о)   - 0,34

д)     11

і)    -2

ж)   -2,7

л)   -1,8

в)   - 8

у)    - 3,4

е)    -11

к)    7

з)   17,3

м)    -30

 

№1

№2

№3

№4

№5

№6

№7

0,8 : х = -2

( - 2/3 )2

(23-17)-13

у – 0,5= -5

х+12,1= -12,1

0,4. 6.(-0,5)=

-14+16 -24 =

д) – 0,6

а)     4/9

о)    7

р) 4,5

і)  24,2

г) -13

э)  16

ж)  -4

б)   - 4/6

ў)   - 7

с) -4,5

ё)  -24,2

д) -1,2

у)  -26

з) – 0,4

в)    4/6

е)   - 27

т) -5,5

я)      0

е) -120

ы)  -22

 

 

 

№1

№2

№3

№4

№5

№6

№7

2,8 . (-0,2).5=

х – 3,2 = - 1,2

–3,4 . 1= 3,4

у + 5,4 = - 3,2

5- х = - 3,7

-31 + 18 - 9 =

0,5 . (-4) . 0,2=

п)    -2,8

е) – 4,4

д)  -10

а)   8,6

т) 8,7

г) – 58

э)  -40

к)   - 28

а)    -2

ж)   0

б)   2,2

е) 1,3

а) – 22

ц) -0,4

м)    2,8

а)   2

м) - 1

я)  – 8,6

о) – 8,7

е) 22

ю)  -4

 

Вынікі гэтага этапа: замацаванне вылічальных навыкаў, устанаўленне якасці авалодання навыкамі вусных і пісьмовых вылічэнняў, уменне кантраляваць вынікі вучэбнай дзейнасці, фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі (уменне працаваць у групе; уладжваць канфлікты; дамаўляцца).

VІІ этап. Рэфлексія. Карэкцыя. Ацэньванне. Мэта этапа - самааналіз, самаацэнка, узаемаацэнка дзейнасці навучэнцаў. Арганізуецца настаўнікам абмеркаванне якасці ведаў і спосабаў дзейнасці навучэнцаў, звяртаецца ўвага на тэму ўрока і эпіграф урока, выкананне пастаўленых мэт і задач. Вынікі этапа: ацэнка, самаацэнка, узаемаацэнка. Фарміраванні камунікатыўнай кампетэнцыі і кампетэнцыі асабістага самаўдасканалення. Ацэньванне ўласных сіл і магчымасцяў, прыняцце сумесных рашэнняў.

VІІІ этап. Асэнсаванне дамашняга задання. На наступным уроку будзе паўтарацца рашэнне тэкставых задач, таму заданні на дом: даведацца пра страты, якія нанесла вайна беларускаму народу ў ліках і, хто зможа, скласці тэкставыя задачы аб ВАВ.

Вынік этапа: жаданне абавязкова выканаць дамашняе заданне.

Сёння трэба не вучыць матэматыку, а ствараць на яе матэрыяле ўмовы для праявы ўніверсальных уменняў і рэфлексіі .У выніку вучань павінен авалодаць уменнямі, неабходнымі для таго, каб жыць. Эфектыўнасць, якасць і карысць сучаснай адукацыі павінны вымярацца не тым, колькі вучань можа «ўзяць», а тым, колькі з «ўзятага» ён зможа прымяніць на практыцы. Па словах А. Дзісцервега, «... сапраўдны настаўнік не паведамляе ісціну, а вучыць яе шукаць».

«Гэта немагчыма!» - сказала Прычына.

«Гэта вар'яцтва!» - заўважыў Вопыт.

«Гэта бескарысна!» - адрэзаў Гонар.

«Паспрабуй...» - шапнула Мара. Выбар за намі!

 


                   

 

Адрес: 213809 Могилёвская область, г. Бобруйск, ул. Пушкина, д. 215а
Телефон: + 375 0225 74 85 78
Электронная почта: bobr-otdel-obraz@yandex.by

 

Диплом учебного заведения: документ, удостоверяющий, что у тебя был шанс чему-нибудь научиться. (Янина Ипохорская)