Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

19.03.24

Юным жыхарам раёна ўручылі пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь

Юным жыхарам раёна ўручылі пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь

У аддзеле ўнутраных спраў Бабруйскага райвыканкама сёння прайшла ўрачыстасць, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Удзел у ёй прынялі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко, пракурор раёна Генадзь Ярмак, прадстаўнікі РАУС на чале з начальнікам Рустамам Хамдамавым, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Дар’я Панцялеева і іншыя.

Па традыцыі ў Дзень Канстытуцыі — а сёлета ён юбілейны — вучням раённых школ, чый узрост дасягнуў 14-ці год, уручылі пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Разам з асноўным дакументам дзяўчаты і юнакі атрымалі выданні Канстытуцыі і “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, а таксама падарункі і кветкі.

Раздзелы сайта