Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Лэпбук "Мая Радзіма - Беларусь"

Метадычныя рэкамендацыі

Лэпбук: “Беларусь- мая Радзіма”

 

Прадстаўлены лэпбук “Беларусь – мая Радзіма” выкарыстоўваецца на занятках па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства”, разлічаны на выхаванцаў старэйшага ўзросту.

Мэта: фарміраванне ў выхаванцаў патрыятычных пачуццяў, любові да роднай прыроды, да гістарычнага мінулага, нацыянальнай культуры, развіццё асобасных якасцей дзіцяці на аснове ўключэння яго ў сістэму сацыяльных адносін у розных гульнявых сітуацыях.

Гэта мэта рэалізуецца ў наступных задачах:

  • cадзейнічаць усведамленню прыналежнасці выхаванцаў да грамадства ў цэлым, развіццю творчых і арганізатарскіх здольнасцей, цікавасці да сацыяльнай рэчаіснасці;
  • cпрыяць фарміраванню нацыянальнай свядомасці выхаванцаў, уяўленняў пра культурныя каштоўнасці, дзяржаўныя і народныя святы, прыродныя сімвалы Рэспублікі Беларусь;
  • cтвараць умовы для выхавання пачуцця любові да роднага краю і гонару за яго.

Лэпбук “Беларусь – мая Радзіма” – гэта сучасны сродак навучання ў выглядзе кніжкі-раскладанкі, якая створана з мэтай выканання навучальных і гульнявых заданняў. На яго старонках размешчаны наступныя элементы: дыдактычныя гульні, практыкаванні, творы беларускіх пісьменнікаў, элементы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія адпавядаюць праграме дашкольнай адукацыі і накіраваны на тое, каб прывіць выхаванцам любоў да Радзімы, прыроды, роднай мовы. Лэпбук мае практычнае значэнне. Ім могуць карыстацца выхаванцы як індывідуальна, так і ў калектыўнай працы разам з педагогам.

Дыдактычная гульня: Беларускія народныя промыслы

Мэта: развіццё ўяўленняў аб традыцыйных рамёствах беларусаў, аб прыродных сімвалах Беларусі.

Дыдактычная гульня садзейнічае развіццю ўвагі выхаванцаў, памяці, умення складаць цэлае з частак, абагульняць і ўдакладняць уяўленні аб ткацтве, ганчарстве, саломапляценні. У ходзе гульні выхаванцам прапануецца падабраць пэўнаму рамесніку зробленыя ім вырабы так, каб у выніку атрымалася кветка.

Дыдактычная гульня: Кляновы лісток на планеце Зямля

Мэта: фарміраванне ўяўленняў аб геаграфічным размяшчэнні абласцей Рэспублікі Беларусь, аб выдатных мясцінах нашай Радзімы.

Дыдактычная гульня садзейнічае развіваццю ўвагі выхаванцаў, памяці, дробнай маторыкі, уменню складаць цэлае з частак, фарміраванню ўяўленняў аб карце Рэспублікі Беларусь, абласных цэнтрах нашай краіны. У ходзе гульні выхаванцам прапануецца з частак сабраць карту Рэспублікі Беларусь і назваць абласныя цэнтры.

Дыдактычная гульня: Прыродныя сімвалы Беларусі

Мэта:фарміраванне ўяўленняў аб прыродных сімвалах Беларусі (сасна, зубр, бусел, кветка лёну, канюшыны, васілёк), выхаванне патрыятычных пачуццяў.

Дыдактычная гульня садзейнічае развіццю слоўна-лагічнай памяці з выкарыстаннем праёмаў для запамінання, умення складаць цэлае з частак, фарміраванню ўяўленняў аб прыродных сімвалах Беларусі. У ходзе гульні выхаванцам прапануеццасабраць карцінку і назваць сімвал Беларусі.

Дыдактычная гульня: Нацыянальнае адзенне

Мэта: фарміраванне ўяўленняў аб працы дарослых па стварэнні прадметаў рукатворнага свету (адзення, абутку), аб прадметах беларускага нацыянальнага касцюма.

Дыдактычная гульня садзейнічае развіццю навыкаў выразнай перадачы гульнявых вобразаў, фарміраванню пазнавальных інтарэсаў. У ходзе гульні выхаванцам прапануецца апрануць ляльку ў беларускі нацыянальны касцюм, расказаць пра яго асаблівасці, адзначыць элементы ўпрыгожвання касцюма.

Вершы беларускіх пісьменнікаў, беларускія народныя казкі: “Родная мова, цудоўная мова”

Мэта: фарміраванне пачуцця любові да роднай хаты, сям’і, продкаў, выхаванне павагі да нацыянальна-культурных каштоўнасцей свайго народа, эмацыянальна пазітыўнага стаўлення да твораў мастацкай літаратуры і фальклору.

Творы беларускіх пісьменнікаў вучаць дзяцей з любоўю і павагай адносіцца да жывой прыроды, быць добрымі і міласэрнымі, любіць сваю Радзіму, ведаць звычаі і абрады, спадчыну роднага краю.

Кніжкі-гармонікі: Лясныя дары. Лясныя жыхары

Мэта: фарміраванне ўяўленняў аб лясным багацці нашай краіны, жывёлах, якія насяляюць лясы, выхаванне любові і павагі да роднага края.

           

Звесткі пра аўтара

 

Зінкавец Тамара Міхайлаўна                

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Бортнікаўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа Бабруйскага раёна"

Выхавацель дашкольнай адукацыі

Вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя

 

 

Раздзелы сайта