“Тата ў справе” — спартыўнае свята пад такой назвай, прымеркаванае да Дня бацькі, прайшло на базе Бортнікаўскай сярэдняй школы. Яго арганізатарамі выступілі СВК “Гігант”, Бортнікаўскі сельвыканкам і мясцовая ўстанова адукацыі. Гасцямі свята і адначасова членамі журы сталі дэпутаты раённага Савета дэпутатаў: старшыня праўлення сельгаскааператыва Васіль Жук, намеснік старшыні Анастасія Гацко, старшыня сельвыканкама Вераніка Падаляк, а таксама дырэктар школы Ірына Нікалаева. Удзельнікамі спартландыі — таты-працаўнікі “Гіганта” з дзецьмі-школьнікамі. Камандам “Хуткія” і “Пераможцы” трэба было пераадолець 10 эстафет. Таты і дзеці спаборнічалі на сілу, хуткасць, спрыт, кемлівасць ды іншыя спартыўныя якасці. У пераможцы выходзіла то адна каманда, то другая. Лідарам у рэшце рэшт прызнана каманда “Хуткія”.
Не абыйшлося, вядома ж, без узнагароджванняў. І дарослыя, і дзеці атрымалі падарункі ад СВК “Гігант”. Каманда-пераможца — яшчэ і пачастункі ад ААТ “Чырвоны харчавік”.