Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

10.03.2021

10 сакавіка 2021 у рэжыме онлайн дзяржаўная установа адукацыі «Яслі-сад аг. Варатынь Бабруйскага раёна прэзентавала лэпбук “Мая малая Радзіма - аграгарадок Варатынь”.

Аўтарамі дадзенага прадукту выступілі выхаванцы старэйшага дашкольнага ўзроста і іх бацькі. Пад кіраўніцтвам выхавальніка дашкольнай адукацыі Маркавай Яны Іванаўны сабраныя матэрыялы аб функцыянаванні аграгарадка Варатынь ляглі ў аснову гэтага дапаможніка. Выкарыстанне лэпбука дазволіць выхаванцам іншых населеных пунктаў Бабруйскага раёна здзяйсняць займальныя завочныя экскурсіі па аграгарадку Варатынь, папоўніць свае веды аб славутасцях Бабруйскага раёна.

Даведка: Лэпбук "Мая малая радзіма-аграгарадок Варатынь".

Ўзроставая адраснасць: дзеці старэйшага дашкольнага ўзросту.

Мэта: пашырэнне ўяўленняў дзяцей аб малой радзіме-аграгарадок Варатынь.

Задачы:

- замацаванне ўяўленняў пра славутасці аграгарадка Варатынь;

- фарміраванне ўяўлення пра сябе, як пра жыхара аграгарадка Варатынь;

- выхаванне любові і павагі да роднага аграгарадка;

- развіццё ўменні разгадваць рэбусы, лагічнае мысленне, кемлівасць;

- развіццё памяці, дробнай маторыкі пальцаў рук;

- уменне расказваць вершы пра родныя мясціны, Радзіму;

- замацаванне ведаў дзяцей аб дрэвах, якія растуць у аграгарадку, жывелах і звярах, якія абітаюць у бліжэйшых лясах, уменне называць і адрозніваць іх ад іншых абітальнікаў.

Напаўняльнасць, гульнявая дзейнасць, апісанне магчымасцяў выкарыстання лэпбука ў сумеснай дзейнасці дарослага з дзіцем і самастойнай дзейнасці дзяцей:

Гульня " Раскажы верш"

Мэта: слуханне і завучванне вершаў пра родныя мясціны, Радзіму, замацаваць уменне эмацыянальна чытаць вершы.

Гульня " Падарожжа па аграгарадку Варатынь"

Мэта: фарміраванне ўяўлення аб сабе, як аб жыхара аграгарадка Варатынь, выхаванне любові і павагі да роднага сяла.

Гульня "Рэбусы аб Радзіме"

Мэта: развіццё ўменні разгадваць рэбусы, лагічнае мысленне, кемлівасць.

Гульня " Звяры і птушкі роднага краю"

Мэта: паглыбленне і пашырэнне ведаў аб розных відах жывёл і птушак, якія насяляюць родныя мясціны.

Гульня " Што дзе расце?"

Мэта: замацаванне ведаў дзяцей аб раслінах, і месцах іх абітання ў прыродзе роднага краю.

Гульня " Даміно"

Мэта: замацаванне ўяўленняў аб славутасцях аграгарадка Варатынь.

Выніковасць выкарыстання лэпбука.

Разделы сайта