10 сакавіка 2021 в рэжыме онлайн дзяржаўная установа адукацыі "Яслі-сад аг. Варатынь Бабруйскага раёна" прэзентавала лэпбук “Мая малая Радзіма - аграгарадок Варатынь”.
10 сакавіка 2021 в рэжыме онлайн дзяржаўная установа адукацыі «Яслі-сад аг. Варатынь Бабруйскага раёна прэзентавала лэпбук “Мая малая Радзіма - аграгарадок Варатынь”. Аўтарамі дадзенага прадукту выступілі выхаванцы старэйшага дашкольнага ўзроста і іх бацькі. Пад кіраўніцтвам выхавальніка дашкольнай адукацыі Маркавай Яны Іванаўны сабраныя матэрыялы аб функцыянаванні аграгарадка Варатынь ляглі ў аснову гэтага дапаможніка. Выкарыстанне лэпбука дазволіць выхаванцам іншых населеных пунктаў Бабруйскага раёна здзяйсняць займальныя завочныя экскурсіі па аграгарадку Варатынь, папоўніць свае веды аб славутасцях Бабруйскага раёна.
Даведка: Лэпбук "Мая малая радзіма-аграгарадок Варатынь".
Ўзроставая адраснасць: дзеці старэйшага дашкольнага ўзросту.
Мэта: пашырэнне ўяўленняў дзяцей аб малой радзіме-аграгарадок Варатынь.
Задачы:
- замацаванне ўяўленняў пра славутасці аграгарадка Варатынь;
- фарміраванне ўяўлення пра сябе, як пра жыхара аграгарадка Варатынь;
- выхаванне любові і павагі да роднага аграгарадка;
- развіццё ўменні разгадваць рэбусы, лагічнае мысленне, кемлівасць;
- развіццё памяці, дробнай маторыкі пальцаў рук;
- уменне расказваць вершы пра родныя мясціны, Радзіму;
- замацаванне ведаў дзяцей аб дрэвах, якія растуць у аграгарадку, жывелах і звярах, якія абітаюць у бліжэйшых лясах, уменне называць і адрозніваць іх ад іншых абітальнікаў.
Напаўняльнасць, гульнявая дзейнасць, апісанне магчымасцяў выкарыстання лэпбука ў сумеснай дзейнасці дарослага з дзіцем і самастойнай дзейнасці дзяцей:
Гульня " Раскажы верш"
Мэта: слуханне і завучванне вершаў пра родныя мясціны, Радзіму, замацаваць уменне эмацыянальна чытаць вершы.
Гульня " Падарожжа па аграгарадку Варатынь"
Мэта: фарміраванне ўяўлення аб сабе, як аб жыхара аграгарадка Варатынь, выхаванне любові і павагі да роднага сяла.
Гульня "Рэбусы аб Радзіме"
Мэта: развіццё ўменні разгадваць рэбусы, лагічнае мысленне, кемлівасць.
Гульня " Звяры і птушкі роднага краю"
Мэта: паглыбленне і пашырэнне ведаў аб розных відах жывёл і птушак, якія насяляюць родныя мясціны.
Гульня " Што дзе расце?"
Мэта: замацаванне ведаў дзяцей аб раслінах, і месцах іх абітання ў прыродзе роднага краю.
Гульня " Даміно"
Мэта: замацаванне ўяўленняў аб славутасцях аграгарадка Варатынь.
Выніковасць выкарыстання лэпбука.
раскрыть » / « свернуть