Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

08.04.2021

“Спадчына”

8 красакавіка 2021 года з выхаванцамі дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад аг. Варатынь Бабруйскага раёна" была арганізавана экскурсія ў музейны куток “Спадчына” сельскага Дома культуры аг.Варатынь.

Дзеці праявілі вялікую цікавасць да экспанатаў музейнага кутка, вельмі уважліва слушалі дырэктара Шпак Л.С., якая даступна расказала аб быце беларускіх сялян, пазнаёміла з прадметамі сялянскага побыту, іх ужываннем і выкарыстаннем у сялянскай хаце, традыцыйным адзеннем, цацкамі маленькіх беларусаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі пасядзець за самапрадкай, паспрабавалі працаваць маслабойкай, папрасаваць адзенне, пакалыхаць люльку.

Вярталіся выхаванцы радасныя і ажыўленныя, пры сустрэчы з малодшымі сябрамі з задавальненнем дзяліліся сваімі ўраджаннямі.

Даведчана: музейны куток “Спадчына” сельскага Дома культуры аг.Варатынь заснаваны ў 2015 годзе.

Разделы сайта