Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.09.2023

У БАБРУЙСКІМ РАЁНЕ АДБЫЛАСЯ ПЕДАГАГІЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ

Раённая канферэнцыя педагагічных работнікаў на тэму “Прафесіяналізм і грамадзянскасць — аснова стабільнага і ўстойлівага развіцця сістэмы адукацыі Бабруйскага раёна” прайшла 29 августа 2023 г.

На мерапрыемстве падвялі вынікі папярэдняга навучальнага года, паставілі задачы на новы і ўзнагародзілі людзей, якія дасягнулі высокіх вынікаў у навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення.

Узначаліла канферэнцыю начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Алеся Стэльмак. Удзел у яе рабоце ўзялі кіраўнікі і педагагічныя работнікі ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай і дадатковай адукацыі, ветэраны педагагічнай працы, маладыя спецыялісты, а таксама ганаровыя госці: работнікі райвыканкама на чале са старшынёй Аляксандрам Сухадольскім, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, ветэраны педагагічнай працы.  

Падчас канферэнцыі былі падведзены вынікі работы сістэмы адукацыі за папярэдні навучальны год, пастаўлены задачы на 2023/2024, сярод якіх асноўная — працягнуць работу па паляпшэнні якасці навучання і выхавання праз сучасныя падыходы да гэтага, а таксама ўручаны ўзнагароды калектывам і педагогам, чыя работа прызнана найбольш паспяховай.

Разделы сайта